Фота minsknews.by.

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раманам Галоўчанкам звярнуў увагу на аплату працы нізкааплатных работнікаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

— Я паглядзеў па Оршы: добра, што вы да канца года ў сярэднім хаця б выйдзіце на тысячу. Але трэба бачыць, што ў Дзяржкамваенпраме ёсць нізкааплатныя працаўнікі, і іх заробак, як па ўсёй краіне, трэба падцягваць да гэтай сярэдняй зарплаты. Я вас не штурхаю да таго, каб вы плацілі людзям незаробленыя грошы. Не, сёння трэба напружвацца, мы на рынку працуем: што зарабілі, тое і падзялілі. Тым людзям, якія ў вас працуюць, трэба плаціць зарплату, калі вы іх нанялі.

Кіраўнік краіны дадаў, што тысяча рублёў — гэта не завоблачная зарплата, гэта той мінімум, які дзяржава ў сярэднім павінна забяспечыць, усё астатняе – у руках саміх грамадзян.

• Текст доступен на языке: Русский