Памятаеце ДТЗ, што сабрала на мосце ля Ільі затор са ста машын? Удзельнікі шукаюць сведкаў

Да нас у рэдакцыю звярнуліся ўдзельнкі ДТЗ, што адбылося на мосце каля Ільі 21 верасня ў 11.40. Яны шукаюць сведкаў аварыі.

Аварыя адбылася на трасе Р58 Мінск-Паперня-Мядзел на 66 кіламетры.

Грузавы аўтамабіль МАЗнаехаў на легкавы цёмна-сіні Skoda Rapid.

– Просім адгукнуцца ўсіх відавочцаў дадзенага ДТЗ, асабліва тых, хто ехаў за Skoda Rapid і за МАЗам. Калі ў кагосьці ёсць відэа з рэгістратара, дапамажыце. Будзем вельмі ўдзячныя за любую дапамогу. У ДТЗ абвінавачваюць кіроўцу Skoda Rapid, – пішуць нам.

Тэлефон для сувязі: +375 (29) 310-21-52.

Здымкі з месца ДТЗ.

• Текст доступен на языке: Русский