Расіян выслалі з Маладзечна: аднаго – добраахвотна, другога – прымусова

У Маладзечне ў поле зроку праваахоўных органаў грамадзяне Расіі патрапілі за правапарушэнні ў сферы сямейна-бытавых адносін.

Так, 31-гадовы жыхар суседняй дзяржавы, які часова знаходзіўся ў Маладзечне, пачаў выхоўваць сужыцельніцу. Пра скандал маладзечанка паведаміла на лінію «102».

Калі прыехала міліцыя, сужыцелі паспелі памірыцца.

Аднак праз некалькі гадзін жанчына зноў звярнулася ў міліцыю па дапамогу. На месца інцыдэнту знощ прыехала милицыя. Мужчыну затрымалі і даствілі ў РАУС.

На дэбашыра склалі адміністрацыйныя пратаколы за сямейныя скандалы, а таксама супраціў супрацоўніку міліцыі.

Пакараннем для яго стаў штраф, большы за 120 рублёў.

Раней фігурант прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж. У рамках аперацыі «Нелегал-2019» прынялі рашэнне высылаць мужчыну з Беларусі добраахвотна. Прычым ўязджаць у нашу краіну яму забаранілі на працягу шасці месяцаў.

Пазней гісторыя атрымала развіццё. Мужчына толькі зрабіў выгляд, што пакінуў межы краіны. Некаторы час ён хаваўся, а пазней вярнуўся дадому да сваёй сужыцельніцы.

Сустрэча скончылася скандалам і званком у міліцыю. Агрэсара затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Цяпер расіяніна на радзіму адправяць прымусова.

Рашэнне аб добраахвотнай высылцы за мяжу з забаронай уезду на паўгода прынялі ў дачыненні да яшчэ аднаго грамадзяніна Расійскай Федэрацыі. 29-гадовы мужчына ў Маладзечна прыехаў у сакавіку.

Па наяўнай інфармацыі, на радзіме ён у спісе ухілістаў ад вайсковага абавязку. За час знаходжання на беларускай зямлі іншаземец не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах і сямейна-бытавой канфлікт, паведамла прэс-служба Маладзечанскага РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский