17-гадовы жыхар Ашмяншчыны збіў 27-гадовага знаёмага

Канфлікт здарыўся ўвечары 19 верасня. 

Па дадзеных следства, маладыя людзі пасварыліся з-за таго, што 27-гадовы пацярпелы пашкодзіў аўтамабіль сябра падазраванага.

Падчас сваркі 17-гадовы падазраваны стукнуў пацярпелага па галаве, тулаве, руках і нагах. Той трапіў у бальніцу, паведамляюць у СК Рэспублікі Беларусь.

Следчыя завялі крымінальную справу. Падазраванага затрымалі. Раней хлопец не быў судзімы.

• Текст доступен на языке: Русский