Фото drive2.com.

Учора ў адной з кватэр шматпавярхоўкі ў Маладзечне знайшлі загінулага мужчыну з тэрмічнымі апёкамі.

На месца выехалі маладзечанскія следчыя. Устанавілі, што загінулы – 58-гадовы гаспадар кватэры.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяны Беланог, цяпер следчыя праводзяць праверку.

Устанаўліваюць магчымыя прычыны здарэння. Сярод іх – апёкі ад канфорак газавай пліты. Не выключана, што мужчына ўключыў газ, а потым яму стала дрэнна і ён паваліўся.

Аднак дакладную прычыну ўстановіць следства.

• Текст доступен на языке: Русский