Жыхар Смаргоншчыныны прадаваў шчанюкоў змешаных парод як нямецкіх аўчарак

Следчыя Гродзенскай вобласці расследуюць крымінальную справу ў дачыненні да 50-гадовага жыхара Смаргоншчыны. Яго абвінавачваюцьу махлярстве.

Па дадзеных следства, мужчына пад выглядам продажу шчанюкоў нямецкай аўчаркі прадаваў шчанюкоў змешаных парод па цане сто-трыста долараў за аднаго.

Пры гэтым следчыя маюць звесткі, што фігурант загадзя ведаў, што шчанюкі не адпавядаюць чыстакроўнай пародзе.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, абвінавачваны, каб увайсці ў давер да пакупнікоў, абяцаў растэрміноўку.

Таксама мужчына тлумачыў, што калі ўзнікнуць пытанні, можна вярнуць шчанюкоў без аплаты.

У кожным дагаворы прадметам здзелкі ўказваліся «шчанюк», а канкрэтная парода не ўдакладнялася.

Цяпер у Гродзенскай вобласці ўстаноўлена 250 пацярпелых. Усе яны, пасля таго як зразумелі, што набылі нечыстакроўных шчанюкоў, пераставалі плаціць за іх. А

бвінавачаны, умела выкарыстоўваючы палажэнні дагавораў куплі-продажу шчанюкоў, на працягу 2014-2019 гадоў падаваў судовыя пазовы ў сувязі з неаплаты або няпоўнай аплатай кошту набытых у яго шчанюкоў.

Дапытаныя расказалі следчым, што перад здзелкай фігурант прадстаўляўся заводчыкам нямецк аўіхчарак. Паведамляў, што шчанюкі менавіта гэтай пароды рэалізуюцца не толькі грамадзянам, але і сілавым ведамствам.

Таксама мужчына абяцаў патэнцыйным пакупнікам у выпадку дакументы, якія пацвярджаюць радавод шчанюкоў, аднак гэтага не рабіў.

Фігуранта заключылі пад варту. Высвятляюцца ўсе абставіны здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, праводзяцца неабходныя следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні.

Цяпер у праваахоўныя органы паступаюць заявы па аналагічных фактах ад жыхароў Магілёўскай, Мінскай, Гомельскай, Віцебскай абласцей. У распараджэнні следчых маюцца звесткі пра тое, што пацярпелымі таксама могуць быць жыхары Брэсцкай вобласці.

Пацярпелых просяць адгукнуцца па тэлефонах 8-0152-72-40-40 або 102.

 

• Текст доступен на языке: Русский