Знойдзеныя парэшткі бутэлек і сталовага посуду. Фота з суполкі "Это Вилейка, детка"

Пра гэта нам распавялі вілейскія краязнаўцы.

На донцах знойдзеных бутэлек добра праглядаецца надпіс «Варшава», а таксама лічбы 1/20. Па словах краязнаўцаў, лічбы кажуць пра тое, што у бутэльку ўлазіла 1/20 вядра вадкасці.

Донца бутэлькі з пазначэннем аб’ему. Фота з суполкі “Это Вилейка, детка”.

Вікіпедыя паведамляе, што бутэлька з пазначэннем 1/20 на донцы выкарыстоўвалася для гарэлкі.

А тут бачны аб’ём, горад, дзе выпускалі, і часткова прозвішча ўладальніка прадпрыемства.Фота з суполкі “Это Вилейка, детка”.

Таксама знайшлі частку нейкай зброі. Магчыма, нямецкага аўтамата або вінтоўкі.

Частка зброі. Фота забяспечанае Дзянісам Канецкім.

Добра захаваўся знойдзены жэтон часоў Першай сусветнай.

Як расказалі краязнаўцам у Вілейскім краязнаўчым музеі, згодна з пазначэннямі, жэтон належаў вайскоўцу 486 пешай Маскоўскай дружыны дзяржаўнага апалчэння, сфарміраванай у 1914 годзе.

Жэтон. Фота забяспечанае Дзянісам Канецкім.

Нагадаем, што нядаўна падчас рамонту на вакзале знайшлі рэшткі старой драўлянай пабудовы.

 

• Текст доступен на языке: Русский