Мерапрыемствы пройдуць у межах тыдняў Германіі ў Беларусі. Яны адбудуцца ад 24 верасня да 31 кастрычніка ў 12 гарадах Беларусі.

Інфармацыю дае Амбасада ФРГ.

Нямое кіно з жывой музыкай

4 кастрычніка а 17 гадзіне ў Маладзечанскай школе мастацтваў па вуліцы Прытыцкага, 29 адбудзецца адкрыццё тыдняў Германіі ў Маладзечне.

Пройдзе спецыяльны паказ рэстаўраванага шэдэўра Фрыдрыха Вільгельма Мурнаў “Фаўст” 1926 года. Гэта нямое кіно пройдзе ў суправаджэнні жывой музыкі ад Five-storey ensemble.

Музыку да фільма напісала беларуская арганістка і кампазітар Вольга Падгайская.

Уваход вольны.

 

Фотамарафон

У нядзелю, 6 кастрычніка, ад 10 да 21 гадзіны пройдзе фотамарафон. Ахвотных чакаюць у аддзеле замежнай літаратуры бібліятэкі па Вялікім Гасцінцы, 121.

Удзельнічаць могуць усе ахвотныя аматары фота ад 14 гадоў.

Літаратурны батл

На літаратурны батл запрашае Red Bar у аўторак, 15 кастрычніка. Пачатак а 16 гадзіне.

Імпрэза зацікавіць чытачоў, якія захапляюцца нямецкай паэзіяй і творчасцю. Уваход вольны.

Вечар нямецкага кіно

Прагляд карціны “Зачётный препод” 2013 года пройдзе ў аддзеле замежнай літаратуры бібліятэкі. Мастацкі фільм будзе ісці на нямецкай мове з рускімі субтытрамі.

Сеанс пачнецца а 16 гадзіне ў сераду, 16 кастрычніка. Уваход вольны.

Дарогамі нямецкіх казак

Чытачоў 10-11 гадоў запрашаюць у захапляльнае падарожжа па Германіі, каб сустрэцца з вядомымі героямі нямецкіх казак.

Сустрэча пачнецца а 15 гадзіне 22 кастрычніка ў аддзеле замежнай літаратуры бібліятэкі.

Уваход па запрашэнні.

Вечар нямецкага кіно

Яшчэ адзін сеанс адбудзецца ў сераду, 23 кастрычніка. Пачатак а 16 гадзіне.

Для прагляду прапануюць сямейную карціну 2015 года “Выратаваць Рафі!”.

Прагляд будзе ў аддзеле замежнай літаратуры бібліятэкі. Кіно будзе на нямецкай мове з рускімі субтытрамі. Уваход вольны.

Круглы стол

Узаемны абмен інфармацыяй пра традыцыі і звычаі ў Беларусі і Германіі запланаваны на круглы стол на нямецкай мове “Нямецкія і беларускія традыцыі і звычаі”.

Ён пачнецца а 15 гадзіне ў чацвер, 24 кастрычніка, у бібліятэцы.

Уваход па папярэдняй рэгістрацыі.

Закрыццё і фотавыстава

Фінальнае мерапрыемства ў межах тыдняў Германіі пачнецца а 16 гадзіне ў пятніцу, 25 кастрычніка, у аддзеле літаратуры на замежных мовах.

На ім падвядуць вынікі “Фотамарафона”.

Уваход на закрыццё – па запрашэнні.

• Текст доступен на языке: Русский