Фота Настассі УТКІНАЙ.

Маладзечанскі ўнівермаг – самая буйная дзяржаўная крама горада – зачыняецца ў канцы верасня. У 2020-м ён адзначыў бы 60-годдзе.

На першым паверху яшчэ вядуць гандаль, але крама пачынае пусцець – стэлажы прыбіраюць, тавары, па ўсёй бачнасці, выносяць на склад. Другі паверх ужо практычна пусты. На трэцім паверсе праводзяць тэхнічныя работы і там знаходзяцца кабінеты адміністрацыі ўнівермага.

Супрацоўніца крамы Зоя Патар адзначыла ў размове з карэспандэнтам «Рэгіянальнай газеты», што пасля закрыцця ўнівермага ў Маладзечне больш нідзе нельга будзе купіць беларускія тавары. Патар таксама шкадуе, што работнікі не дачакаліся юбілейнага года.

Загадчыца ўнівермага Юлія Руткоўская адмовілася даваць каментары пра будучыню ўнівермага.

– У мяне журналісты некаторых выданняў пыталіся пра ўнівермаг і ў сваіх тэкстах зрабілі так, што гэта я вінаватая ў закрыцці ўнівермага. Але гэта не так – праз два дні я і сама буду без працы.

Мяркуецца, што два паверхі маладзечанскага ўнівермага перададуць арандатарам.

• Текст доступен на языке: Русский