У Маладзечне кіроўца-бяспраўнік угнаў BMW, пашкодзіў дзве машыны і заснуў у салоне

Да пяці гадоў пазбаўлення волі пагражае 23-гадоваму жыхару Маладзечанскага раёна. Маладога чалавека падазраюць ва ўгоне аўтамабіля BMW 529.

На лінію 102 у Маладзечанскі РАУС 38-гадовы гараджанін паведаміў, што ў двары дома па Ясінскага невядомы пашкодзіў аўтамабіль Mersedes-Benz Vito.

Супрацоўнікі ДАІ ўстнавілі, што акрамя названага аўто пашкоджана была і Toyota Corolla.

Аглядаючы двары, работнікі ДАІ заўважылі BMW 529 з механічнымі пашкоджаннямі, характэрнымі для дадзенага ДТЗ.

На заднім сядзенні спаў малады чалавек, вінаваты ў аварыі. Міліцыянеры пабудзілі хлопца.

У ходзе разбору супрацоўнікі ДАІ ўстанавілі ўладальніка машыны.

Высветлілася, што гаспадар аўтамабіля з прыяцелем адпачываў у забаўляльных установах, пасля чаго вырашыў наведаць знаёмую, якая пражывае ў шматкватэрным доме па Забэйды-Суміцкага.

Таварыша пакінуў у машыне з заведзены рухавіком.

У гэты час хлопец вырашыў пакатацца на чужой машыне. Пры развароце ў двары нецвярозы кіроўца зачапіў прыпаркаваныя аўтамабілі. Праехаўшы каля чатырох метраў, спыніўся.

Пасля чаго там жа, ў машыне, выпіў спіртное i заснуў. У крыві фігуранта было 0,8 праміле. Як распавёў сам аўтааматар, ён выпіў літр піва.

 

• Текст доступен на языке: Русский