Міліцыя шукае 28-гадовую жыхарку Маладзечанскага раёна Анастасію Герко.

Анастасія Уладзіміраўна нарадзілася ў 1991 годзе, жыве ў Чысці Маладзечанскага раёна.

23 верасня пра знікненне дзяўчыны паведаміла яе маці. Яна распавяла, што каля сямі гадзін раніцы дачка паехала на працу ў санаторый “Крыніца” ў Ждановічах Мінскага раёна.

Сышчыкі высветлілі, што раніцай жанчына паехала на працу на маршрутцы, але ў санаторыі так і не з’явілася. Чацвёрты дзень не выходзіць на сувязь, мабільны тэлефон не даступны.

Маці ўдакладняе, што раней зніклая з дому не сыходзіла.

Прыкметы. На выгляд 30 год, рост 160-170 сантыметраў, шчыльны целасклад. Шэрыя вочы, хвалістыя валасы, пафарбаваныя ў светлы тон. Памер абутку 38-39.

Была апранутая ў шэрае паліто да калена на адным гузіку, цёмна-сіні шалік, чорныя штаны і чорныя паўботы. Пры сабе мела карычневую скураную сумку і белы пакет.

Калі вы штосьці ведаеце пра месца знаходжання Анастасіі Герко, калі ласка, паведаміце ў міліцыю ў Маладзечне па Галіцкага, 23. Або па тэлефонах (8-033) 381-52-90, (8-0176) 74-96-83, 77-16-56 або 102.

 

• Текст доступен на языке: Русский