Дырэктара вілейскага прадпрыемства падазраюць у фіктыўных камандзіроўках

Дырэктара аднаго з перапрацоўчых прадпрыемстваў Вілейкі абвінавачваюць у службовым падлогу, піша БелТА.

Па матэрыялах праверкі заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй пракурор Вілейскага раёна ўзбудзіў крымінальную справу.

Кіраўнік ездзіў па асабістых справах ва ўласны дом у Калодзішчах на службовым аўтамабілі са студзеня па ліпень 2019 года.

Для гэтага ён арганізаваў і забяспечыў сістэматычнае складанне і падпісанне афіцыйных дакументаў, у якіх былі загадзя ілжывыя звесткі і запісы.

Ён выдаваў загады аб сваім камандзіраванні на прадпрыемствы Мінска нібыта для вырашэння службовых пытанняў.

Затым даваў указанні падначаленым супрацоўнікам выпісваць на падставе гэтых загадаў камандзіровачныя пасведчанні, дарожныя лісты, складаў авансавыя справаздачы па камандзіроўках.

Пасля падазраваны зацвярджаў табелі ўліку працоўнага часу за гэтыя месяцы з недакладнай інфармацыяй.

На падставе фіктыўных афіцыйных дакументаў кіраўніку налічвалася зарплата і пакрываліся выдаткі за нібы службовыя камандзіроўкі.

Таксама вядома, што прадпрыемства аплачвала яму арэнду аднапакаёвай кватэры ў Вілейцы.

Сама ж арганізацыя знаходзілася ў цяжкім фінансавым становішчы з-за адсутнасці сыравіны для вырабу прадукцыі.

Супрацоўнікаў са снежня 2018 года па ліпень 2019-га перакладалі на чатырохдзённы працоўны тыдзень, а для патрэб вытворчасці выкарыстоўвалі рэсурсы дзяржаўнага рэзервовага фонду.

 

• Текст доступен на языке: Русский