Міліцыя будзе суправаджаць перапісчыкаў пры наведванні кватэр, дзе можа быць небяспечна. Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС, паведамляе БЕЛТА.

Адна з задач міліцыі на час перапісу – бяспека перапісчыкаў.

– Таму пры наведванні некаторых адрасоў іх будуць суправаджаць праваахоўнікі. Гаворка ідзе пра кватэры і дамы, дзе пражываюць грамадзяне, што вядуць асацыяльны лад жыцця, схільныя да здзяйснення злачынстваў, якія злоўжываюць спіртным і гэтак далей”, – праінфармавалі ў МУС.

Напярэдадні перапісу міліцыя просіць грамадзян не ўпускаць да сябе перапісчыкаў, калі ў іх не будзе пры сабе ўсіх неабходных атрыбутаў (планшэт і торба з адмысловым лагатыпам) і дакументаў (пасведчанне і пашпарт), каб пазбегнуць магчымага махлярства.

У выпадку сумневаў можна патэлефанаваць па адзіным нумары 8-801-100-31-31 (з любога тэлефона званок бясплатны), паведаміць дадзеныя перапісчыка і пераканацца, што гэты чалавек мае права праводзіць апытанне.

Нагадаем, ад 4 па 30 кастрычніка ў краіне пройдзе перапіс насельніцтва.

Рэспандэнтам прапануюць адказаць на 49 пытанняў, у тым ліку аб асноўных дэмаграфічных і нацыянальна-этнічных характарыстыках, міграцыйнай актыўнасці, адукацыі, крыніцах сродкаў да існавання, занятасці, колькасці дзяцей, жыллёвых умовах, гаспадарчай дзейнасці.

 

Перапісацца можна будзе адным з трох спосабаў: самастойна і ў зручны час запоўніць апытальныя лісты праз інтэрнэт, на стацыянарных участках, у сябе дома падчас вуснага апытання перапісчыка.  Інфармацыю аб адрасах стацыянарных участкаў можна будзе знайсці на сайце Белстата.  Перапіс праз інтэрнэт стане зручным спосабам для беларусаў, якія часова знаходзяцца за мяжой (калі чалавек пражывае менш за год за межамі краіны, перапісацца ён абавязаны, але гэта могуць зрабіць за яго і паўналетнія сваякі).

 

У сукупнасці ўсе новыя падыходы да правядзення перапісу дапамогуць скараціць у тры разы колькасць перапіснога персаналу, амаль у столькі ж разоў паменшыць час запаўнення перапіснога ліста.  І, вядома, павысіць якасць працэдур.  Дапаможа пры правядзенні перапісу і спецыяльны колл-цэнтр, у які з 1 кастрычніка можна звярнуцца з любымі пытаннямі па тэме.  Ужо працуе промосайт перапісу па адрасах www.перепись.бел і www.census.by, дзе можна азнаёміцца ​​з дадзенымі кампаніі 2009 года і знайсці карысную інфармацыю і парады пра гэтую падзею.

 

Першую інфармацыю аб колькасці насельніцтва Белстат прадаставіць у лютым 2020 года.

 

 

 

• Текст доступен на языке: Русский