Фота politeka.net.

Штогод у свеце ад шаленства 55 тысяч чалавек – адзін чалавек кожныя дзесяць хвілін.

У Беларусі за апошнія 28 гадоў захварэлі і памерлі ад шаленства 16 чалавек.

Штогод дактары ў нашай краіне рэгіструюць да шасцісот выпадкаў шаленства сярод дзікіх і свойскіх жывёл. З дзікіх – гэта лісы, янотападобныя сабакі, з дамашніх – сабакі і каты, з сельскагаспадарчых – буйная рагатая жывёла, коні. Усе яны патэнцыйна могуць стаць прычынай захворвання і смерці людзей.

У пераважнай большасці выпадкаў смерці людзей ад шаленства крыніцай інфекцыі выступаюць сабакі і каты. Менавіта на іх прыходзіцца да 90% усіх выпадкаў перадачы шаленства людзям.

Хвароба перадаецца праз укусы ці драпіны, звычайна са слінай.

Правілы, каб прадухіліць сімптомы і смяротны зыход

Эфектыўная медыцынская дапамога, аказаная неўзабаве пасля кантакту, можа прадухіліць сімптомы і смяротны зыход.

Абараніць сябе і навакольных ад шаленства можна выконваючы шэраг простых правілаў, якія адыграюць вырашальную ролю ў выратаванні жыцця:

– выконваць устаноўленыя правілы ўтрымання дамашніх жывёл (сабак, катоў) і штогод абавязкова прыносіць сваіх гадаванцаў у ветэрынарную станцыю па месцы жыхарства для прафілактычных прышчэпак супраць шаленства;

– калі вы вырашылі прытуліць безнаглядную дамашнюю жывёлу, яе неабходна ў кароткі тэрмін паказаць ветэрынару, агледзець і прышчапіць ад шаленства;

– пазбягаць кантактаў з дзікімі жывёламі, якія прыйшлі ў населеныя пункты, на падворак. Паколькі здаровыя дзікія жывёлы, як правіла, пазбягаюць сустрэчы з чалавекам;

– калі заўважылі змены ў паводзінах дамашняй жывёлы, пашкоджанні ад іншай жывёлы, калі ваш гадаванец памёр без бачных на тое прычын, неабходна абавязкова звярнуцца да ветэрынара. Гэта трэба для ўстанаўлення дзесяцідзённага назірання або высвятлення прычыны смерці жывёлы. Тэлефоны: (8-0176) 50-04-09, 52-32-26.

Што рабіць, калі вас пакусала жывёла

Калі вас укусіла жывёла, трэба неадкладна звярнуцца ў траўматалагічны пункт прыёмнага пакоя бальніцы №1 або прыёмны пакой дзіцячай бальніцы, якія працуюць кругласутачна без выхадных, для вырашэння пытання аб неабходнасці прызначэння антырабічнага лячэння.

Ні ў якім разе нельга адмаўляцца ад прызначанага лячэння або самавольна перарываць яго. Гэта можа прывесці да трагічных наступстваў.

Памятаеце! Чым раней пачатыя прышчэпкі, тым надзейней яны засцерагаюць ад захворвання на шаленства.

28 верасня – Сусветны дзень барацьбы супраць шаленства

Сусветны дзень барацьбы супраць шаленства праводзіцца штогод 28 верасня па ініцыятыве Глабальнага альянсу па кантролі шаленства пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

У гэты дзень спецыялісты павышаюць дасведчанасць людзей аб прафілактыцы, распавядаюць ад паспяховых прыкладах барацьбы з гэтым смяротным захворваннем.

На шаленства хварэюць практычна ўсе віды млекакормячых. Беларусь знаходзіцца сярод краін, дзе на працягу доўгага часу назіраюцца выпадкі захворвання на шаленства жывёл і адзінкавыя выпадкі заражэння і смерці людзей ад шаленства.

Сёння бяспечныя і дзейсныя вакцыны для жывёл і чалавека ўваходзяць у набор важных сродкаў барацьбы са смяротнасцю ад шаленства сярод людзей.

Дэвіз дня – «Асвета. Вакцынацыя. Ліквідацыя». У ім падкрэсліваецца два найважнейшыя дзеянні, дзякуючы якім можна цалкам ліквідаваць да 2030 года смяротнасць ад шаленства сярод людзей.

Факты з гісторыі

Ад шаленства, заразіўшыся вірусам ад кошкі, памёр амерыканскі пісьменнік Эдгар По.

Першыя згадкі пра шаленстве выяўленыя ў 2300 годзе да нашай эры ў лістах Дэмакрыта, Арыстоцеля, Гамера.

Першае дакладнае апісанне гэтай хваробы зрабіў рымскі вучоны О. Карнэліус Сілсус у першым стагоддзі да нашай эры.