На дарозе Мінск-Маладзечна-Нарач збілі пешахода. Ён памёр у рэанімацыі

Нецвярозы пешаход, які ішоў па трасе без флікера, загінуў у ДТЗ у Мінскім раёне, паведаміў БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік УУС Мінскага аблвыканкама Сяргей Чабатароў.

Аварыя адбылася 27 верасня ў 21.10 на 15-м км аўтадарогі Р28 Мінск – Маладзечна – Нарач. Кіроўца на Toyota Yaris, рухаючыся ў напрамку Маладзечна, каля вёскі Качына збіў 36-гадовага мінчука, які ішоў насустрач аўтамабілю ў паласе руху.

Пацярпелага даставілі ў бальніцу, у рэанімацыйным аддзяленні ён памёр. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап’янення.

У Дзяржаўтаінспекцыі нагадваюць выкарыстоўваць у цёмны час святлоадбівальныя элементы.

• Текст доступен на языке: Русский