Двух работнікаў з Маладзечна ўдарыла токам у Смалявічах: адзін памёр

19 верасня двое жыхароў Маладзечна былі ў камандзіроўцы ў Смалявічах і рамонтавалі там абсталяванне ў кабельным калодзежы на адной з вуліц.

Падчас працы 36-гадовага мужчыну ўдарыла электрычным токам. Ад гэтага работнік памёр на месцы.

Яго 31-гадовага калегу шпіталізавалі. Цяпер ён пад наглядам медыцынскіх работнікаў, паведамляе афіцыйны прадстаўнік Следчга камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог.

Завялі крымінальную справу аб парушэнні правілаў аховы працы, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

• Текст доступен на языке: Русский