Сёння, 29 верасня, на радзіме Янкі Купалы ў Вязынцы адзначылі свята ўраджаю Багач, піша БелТА.

Свята ладзілі студэнцкае этнаграфічнае таварыства і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Былі дажынкавыя і восеньскія спевы з розных рэгіёнаў, лекцыі, майстар-класы па рамёствах, дзіцячыя гульні, кухня і кірмаш, традыцыйныя танцы.

У народным календары Багач прымеркаваны да заканчэння збору ўраджая і да першага пасля лета запальвання хатняга агменю – васковай свечкі ў лубцы з жытам, якую ставяць на покуць і захоўваюць там на працягу ўсяго года для забеспячэння багацця і шчасця гаспадарам.

Фота Аксаны Манчук.

• Текст доступен на языке: Русский