Фота ptzgovorit.ru.

Днём 30 верасня на паўднёвым захадзе Беларусі і 1 кастрычніка на ўсёй тэрыторыі Беларусі чакаецца моцны вецер з парывамі да 15–20 м/с, папярэджваюць метэаролагі. Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

На выпадак моцнага ветру МНС мае асобныя рэкамэндацыі.

На дзень 30 верасня прагназуюць таксама дажджы на большай частцы тэрыторыі Беларусі. У асобных раёнах на паўднёвым захадзе магчымыя навальніцы, зранку магчымы туман.

Тэмпэратуру прагназуюць да +12..+19°С, на паўднёвым усходзе да +22.

• Текст доступен на языке: Русский