30 верасня калодзежы па Вялікім Гасцінцы рабочыя засыпалі пяском.

На просьбу пракаментаваць сітуацыю у «Камунальніку» адказалі, што «не могуць сказаць».

Вось відэа працэса, якое нам даслалі чытачы:

У моцныя дажджы ліўнёўкі ў цэнтры Маладзечна не спраўляюцца, і праспект у такі час плыве. Як паўплываюць на сітуацыю засыпаныя калодзежы? Магчыма, сярод чытачоў «РГ» ёсць тыя, хто ведаюць, навошта засыпаць калодзежы пяском? Абавязкова напішыце нам на regionnews@rh.by!

А вось відэа, як сустрэў горад лівень у маі гэтага года:

• Текст доступен на языке: Русский