Дзве каманды з Павілля будуць гуляць у новым сезоне Непрафесійнай баскетбольнай лігі.
БК Смаргонь і БК Маладзечна правядуць не першы сезон у турніры. Смаргонцы ў дэбютны год сталі чэмпіёнамі Трэцяга дывізіён, а маладзечанцы правялі адзін з найлепшых сезонаў у рэгулярцы.
Сезон-2019/20 пачнецца 5 кастрычніка.
Першую гульню смаргонцы правядуць 6 кастрычніка ў 12:50 супраць DEAF-MINSK. А маладзечанцы згуляюць таксама ў нядзелю ў 15:40. Матчы можна паглядзець анлайн на сайце Непрафесійнай баскетбольнай лігі.