Доля людзей, старэйшых за 65 гадоў у Беларусі складае 15,2%, паведаміў журналістам намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Беларускае грамадства старэе. Па міжнароднай класіфікацыі, грамадства з’яўляецца старым, калі доля людзей ва ўзросце 65 гадоў і старэй складае 7%. У нашай краіне гэты паказчык – 15,2% агульнай колькасці насельніцтва, гэта значыць мільён 440 тысяч  чалавек ва ўзросце старэйшыя за 65 гадоў, – сказаў Аляксандр Румак.

Па дадзеных на 1 ліпеня, ўзросту сто і больш гадоў дасягнулі 396 чалавек. У краіне расце працягласць жыцця, адпаведна, павялічваецца колькасць людзей сталага ўзросту.

– А іншы працэс, які мог бы паўплываць, – нараджальнасць, на жаль, мае крыху іншыя тэндэнцыі, – адзначыў намеснік міністра.

• Текст доступен на языке: Русский