У суботу ў Вілейцы ў сваёй лазні згарэў мужчына

Пра пажар на вуліцы Матросава ў Вілейцы паведаміў мужчына 28 верасня пасля 21.00.

Па яго словах, у суседнім двары гарэла лазня.

Калі першае падраздзяленне выратавальнікаў прыехала на месца, убачылі, што адкрытым полымем гарыць лазня ў двары. На іншыя будынкі агонь не перакінуўся.

Па словах суседзяў, у лазні мог быць гаспадар.

Калі выратавальнікі зайшлі ў памяшканне, на падлозе знайшлі мужчыну. Гэта быў 53-гадовы гаспадар.

Мужчыну вынеслі на двор. Медыкі канстатавалі смерць.

Як расказалі ў інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС, драўляная лазня выгарала знутры.

У парылцы стаяла самаробная жалезная печка. Няправільнае яе выкарыстанне разглядаюць як верагодную прычыну пажару.

У інспекцыі нагляду і прафілактыкі Вілейскага РАНС паведамілі, што следчыя праводзяць праверку здарэння.

• Текст доступен на языке: Русский