У Ашмянах дзеці летам працавалі ў лагеры, але ім не выплацілі грошы

Пракуроры выявілі недахопы ў арганізацыі працы аздараўленчых лагераў, а таксама лагераў працы і адпачынку. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Гродзенскай вобласці.

У пракуратуры адзначылі, што належны кантроль за выкананнем заканадаўства арганізацыямі, у якіх на балансе ёсць аздараўленчыя лагеры, у рэгіёне быў наладжаны не заўсёды.

На базе Ашмянскага дзяржаўнага прафесійнага аграрна-тэхнічнага каледжа з 29 ліпеня па 21 жніўня 2019 году дзейнічаў лагер працы і адпачынку. Дзеці працавалі ў сталовай, на зернескладзе, прылеглай тэрыторыі каледжа.

— Працоўныя або грамадзянска-прававыя дагаворы з імі не заключалі. У выніку, узнагароджанне за працу яны не атрымалі. Фактычна на базе каледжа функцыянаваў не лагер працы і адпачынку, а аздараўленчы лагер без пэўнага напрамку дзейнасці, — адзначылі ў службе інфармацыі пракуратуры вобласці.

Аналагічныя парушэнні выяўлены і ў некаторых навучальных установах Смаргонскага раёна.

• Текст доступен на языке: Русский