Актыўныя жыхары маладзечанскага двара па вуліцы Скарыны, 1 на чале з Ірынай Тархан рыхтуюць фестываль.

Далучыцца можа любы ахвотны. Пачатак а 15 гадзіне 13 кастрычніка.

На свяце будуць гульні, танцы, песні. Удзельнікі разам накрыюць стол, дзе будзе чай, шарлотка і штрудзель.

Пройдзе кірмаш смакаты. Кожны можа прынесці свой ураджай, каб пачаставаць суседзяў і пачаставацца самому.

• Текст доступен на языке: Русский