Фота osh.by.

Перапіс насельніцтва пройдзе ў Беларусі ад 4 кастрычніка.

У Маладзечанскім раёне у кожнага са 179 перапісчыкаў пры сабе павінны быць афіцыйнае пасведчанне з пячаткай, планшэт для апытання і сумка з лагатыпам перапісу насельніцтва-2019.

Прыходзіць да дому да рэспандэнтаў перапісчыкі пачнуць на заключным этапе – ад 21 да 30 кастрычніка.

Міліцыя рэкамендуе правяраць, ці супадаюць пашпартныя дадзеныя перапісчыка са звесткамі ў пасведчанні. Калі ў вас ўзнікнуць сумненні, можаце патэлефанаваць па адзіным нумары (8-801) 100-31-31. Паведаміце дадзеныя рэгістратара і чакайце адказу – ці сапраўды гэты чалавек у спісе часовага перапіснога персанала.

Графік апытання рэспандэнтаў – ад дзевяці раніцы да дзевяці вечара.

Праваахоўнікі просяць не пускаць да сябе тых, хто называе сябе перапісчыкамі, але не мае патрэбных атрыбутаў. Гэта планшэт і сумка са спецыяльнай сімволікай, таксама перапісчык мусіць мець пры сабе пасведчанне і пашпарт. Так вы засцеражэце сябе ад махляроў, якія паспрабуюць трапіць у ваш дом пад выглядам перапісчыкаў.

Падчас перапісной кампаніі важна засцерагчы і саміх перапісчыкаў. Таму калі яны будуць наведваць людзей, што вядуць асацыяльны лад жыцця, схільныя злоўжываць алкаголем, здзяйсняць злачынствы, перапісчыкаў будуць суправаджаць міліцыянеры.

Будзьце пільныя. Не паведамляйце асабісчтыя дадзеныя па тэлефоне. Перапіс насельніцтва адбываецца трыма спосабамі: можна прыйсці самім на стацыянарны ўчастак, прайсці самастойна праз інтэрнэт, або перапісчык прыйдзе да вас сам. Праз інтэрнэт можна будзе прайсці перапіс упершыню, гэта зручны і бяспечны варыянт.

• Текст доступен на языке: Русский