У вёсцы каля Смаргоні загарэўся дом. Уся справа ў печы

Днём 30 верасня смаргонскім выратавальнікам патэлефанаваў жыхар вёскі Кушляны і паведаміў, што ў яго доме пажар.

Падраздзялення МНС неадкладна накіраваліся па адрасе. Полымя ўжо ахапіла дах і маёмасць у доме. Абаранілі ад пажару побач размешчаны хлеў і жыўнасць. Людзі не пацярпелі.

Высветлілася, што гаспадыня, распаліла ў кухні ацяпляльна-варачную печ, якой карыстаецца вельмі рэдка і разам з мужам занялася гаспадарчымі справамі ў двары. Праз некаторы час звярнула ўвагу на дым з адкрытай дзверы. Увайсці ў жыллё пажылыя людзі не змаглі. Гаспадар патэлефанаваў па нумары 101.

Як мяркуецца, прычына ўзгарання – парушэнне правілаў эксплуатацыі печы.

Фота Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС Беларусі.

• Текст доступен на языке: Русский