Фота Настассі Уткінай

У сераду ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па паўночным захадзе дажджы. У асобных раёнах магчымы навальніцы. Днём +14.. + 20°С, у паўднёвых раёнах да + 23°С. У Мінску — + 16.. +18°С.

У чацвер, 3 кастрычніка, запануюць атмасферныя франты. Чакаюцца дажджы, месцамі моцныя. Максімальная тэмпература днём +8.. + 15°С, па паўднёвым усходзе +16.. + 20°С. У Мінску — +10.. +12°С, моцны дождж.

4 кастрычніка схаладае яшчэ больш. Кароткачасовыя дажджы. Ноччу +2.. + 8°С, днём +7.. + 14°С, у Мінску — +9.. +11°С.

• Текст доступен на языке: Русский