Месца з каменнымі скульптурамі на музычныя тэмы з’явілася ў цэнтры горада ў 2016 годзе.

Яны ўзніклі падчас Рэспубліканскага пленэра скульптараў “вернісаж камянёў”. Паўдзельнічаць у форуме сабралася сем творцаў з Беларусі, Расіі і Арменіі. У адзін і той жа час удзельнікі працавалі кожны са сваёй фігурай, а пасля адбылося ўрачыстае адкрыццё. Каардынаваў працу скульптараў адзін з аўтараў мемарыяльнага комплекса “Шталаг -342” Валянцін Бордзы.

Матэрыял, з якога рабілі скульптуры – валуны, якія засталіся на маладзечанскай зямлі пасля ледніковага перыяду. Усе скульптуры прысвечаныя музыцы. Таму што Маладзечна – культурная сталіца Міншчыны і гаспадыня Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Скульптуры размясцілі на пляцоўцы за маладзечанскім Палацам культуры. Ён арганічна ўпісаўся ў прастору побач з экалагічным скверам. Адкрыццё адбылося 30 жніўня 2016 года. Ад гэтага часу сад камянёў – адно з месцаў, дзе прыемна правесці час аматарам музыкі, культуры і мастацтва.

І тут абавязкова зрабіць фотаздымак. Прапануем да здымкаў хэштэгі #садкамянёўмаладзечна #садкамнеймолодечно.

Экскурсія па саду камянёў у Маладзечне

«Гама», Сяргей Ермаловіч.

«Фрагмент», Вадзім Мацкевіч.

«Антычная рэпліка», Аляксандр Шомаў.

«Жалейка», Валянцін Бордзы.

«Невядомы партрэт Агінскага», Спартак Аруцюнян, Арменія.

«Валынка», Юры Кандрашоў, Расія.

«Блюз», Ігар Засімовіч.

 

Генеральны партнёр спецпраекта «Маладзечна» Маліноўшчынскі спіртагарэлачны завод «Аквадыў» прадстаўляе мінеральную ваду “Аквадыў”. Падрабязней на akvadiv.by.

Эканомьце ў фірменных магазінах «Аквадыва»

У фірменных крамах «Аквадыва» вы можаце набыць прадукцыю з мінімальнай нацэнкай. Гэта дазваляе сэканоміць ад васьмі да 20 рублёў на адной бутэльцы.

Фірменныя магазіны «Аквадыва»:

  1. Мінск, вул. М. Багдановіча, д. 56.
  2. а.г. Сеніца, вул. Набярэжная, 48 А (Мінский р-н).
  3. Маладзечна, Вялікі Гасцінец, 62-65.
  4. Курортны пасёлак Нарач, вул. Ленінская, 25 (Мінская вобл., Мядзельскі р-н).

• Текст доступен на языке: Русский