У Азарычах забілі жанчыну. Затрымалі яе мужа-святара

Раніцай 2 кастрычніка ў гарадскім пасёлку Азарычы (Гомельская вобласць) працавалі міліцыя і следчыя. Была забітая 42-гадовая жанчына, а яе муж-святар затрыманы. Пра гэта TUT.BY распавялі мясцовыя жыхары. Афіцыйна звесткі пра злачынства пацвердзілі ў Следчым камітэце.

Мясцовыя жыхары распавялі, што сёння раніцай у Азарычах была забітая жанчына. Яе цела з нажавымі раненнямі знайшлі ва ўласным доме.

Міліцыя затрымала мужа забітай, відавочцы кажуць, што «выглядаў ён агаломшаным».

Што адбылося — пакуль не ясна. Мужчыну ведаюць у Азарычах як бацюшку мясцовага храма ў гонар святых апосталаў Пятра і Паўла. Тут ён служыць шмат гадоў.

Людзі кажуць, быццам бы аб трагедыі паведаміў органам сам мужчына. А перад гэтым патэлефанаваў сыну.

«Ідзе следства, мы афіцыйнай інфармацыяй не валодаем. Але так, адбылося забойства, а мужчына затрыманы. Незразумела, што здарылася», – кажа старшыня мясцовага сельсавета Галіна Панцялеенка.

Вядома, што ў сям’і двое дарослых дзяцей, але яны жывуць асобна – пара жыла ў доме адна.