Фота Ігара Палынскага.

На Вялікім Гасцінцы насупраць Лядовага палаца сёння каля 21:15 адбылося дарожна-транспартнае здарэнне.

Пашкоджанымі апынуліся красовер Peugeot і седан Mercedes. На месца здарэння прыехала хуткая дапамога, неўзабаве з’явіліся ратаўнікі і аўтамабіль ДАІ.

Фота Ігара Палынскага.

Па папярэдняй інфармацыі, ніхто не пацярпеў. Peugeot атрымаў сур’ёзныя пашкоджанні, нямецкі седан – больш лёгкія.

Фота Ігара Палынскага.

Як паведамілі карэспандэнту «Рэгіянальнай газеты» відавочцы, кіроўца Peugeot, якая рухалася ў напрамку Мінска, праехала на чырвонае святло. Па іх словах, хуткасць была даволі значнай. У гэты час з боку паркоўкі ГАЦ «Тройка» на дазваляючы сігнал светлафора выязджаў Mercedes. Французскае аўто кінула на ўзбочыну, дзе яно сутыкнулася з дрэвам. У красоверы спрацавалі падушкі бяспекі.

Будзе дапоўнена.

• Текст доступен на языке: Русский