Знясіленая ляжала на зямлі ў лесе. Знайшлі жыхарку Чысці, што знікла дзевяць дзён таму

2 кастрычніка спынілі вышук 28-гадовай жыхаркі Чысці Анастасіі Герко, якая сышла з хаты раніцай 23 верасня.

Падчас пошуку супрацоўнікі крымінальнага вышуку Маладзечанскага РАУС знайшлі яе ў лесапаласе недалёка ад вёскі Качына Мінскага раёна, у трохсот метрах ад аўтадарогі Р-28 Мінск-Маладзечна-Нарач.

У знясіленым стане дзяўчына ляжала на зямлі. Яе асабістыя рэчы былі раскіданыя ў радыусе дзесяці метраў. Аператыўнікі перадалі дзяўчыну медыкам.

Яна распавяла, што ўсе дзевяць дзён блукала ў лесе.

 

• Текст доступен на языке: Русский