У «Аднакласніках» махляры прапаноўвалі маладзечанцам сто рублёў у падарунак ад Беларусбанка

«Беларусбанк у гонар свайго дня нараджэння дорыць кліентам грошыу суме 100 рублёў.» Такую інфармацыю паведамляюць маладзечанцам у «Аднакласніках».

У групавых чатах карыстальнікам нібыта іх агульныя знаёмыя распавядаюць пра тое, што паўдзельнічалі ў акцыі і сталі ўладальнікамі нечаканых дывідэндаў.

Для гэтага неабходна паведаміць толькі рэквізіты банкаўскай карткі.

Многія ідуць па інструкцыі і тут жа рэкламуюць акцыю сваякам. Так пра падарунак ад банка даведалася 61-гадовая жыхарка Маладзечна.

У перапісцы са сваячкай жанчынапрадаставіла 16-значны нумар і тэрмін дзеяння дзвюх плацежных карт, а таксама коды, якія прыходзяць на мабільны тэлефон.

Аднак западозрыўшы падман, яна паспрабавала звязацца з сваячкай па тэлефоне. Трубку ніхто не падняў, а ў адказ прыйшло паведамленне, што абанент ператэлефануе.

У банку жанчыну апавясцілі аб тым, што адна з карт была заблакаваная з-за падазроных аперацый, з другога спісана 57 рублёў.

Маладзечанка звярнулася ў міліцыю.

Аператыўнікі групы па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій высветлілі, што старонку сваячкі ў «Аднакласніках» узламалі.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў устанавілі, што IP-адрас, з якога вялася перапіска з заяўніцай, знаходзіцца на тэрыторыі Азербайджана.

Верагодна, ашуканцы выкарысталі VPN або ланцужок VPN-сэрвісаў, якія дазваляюць змяняць IP для ананімнага серфінгу ў Інтэрнэце.

Дарэчы, самой сваячцы пашанцавала больш – зламыснікам з чата яна таксама паведаміла рэквізіты банкаўскай карты, праўда, пустой.

Штодня ў Маладзечанскі РАУС і іншыя рэгіёны Мінскай вобласці сталі звяртацца жыхары рэгіёну, кажа афіцыйнф прадстаўнік Маладзечанскага РАУС Юлія Крук.

Усе яны пацярпелі ад ашуканскіх дзеянняў у сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». У групавых чатах пад выглядам знаёмых ім прапаноўвалі атрымаць сторублёвы падарунак ад Беларусбанка, калі яны дадуць рэквізіты карты.

Усе заяўнікі, як правіла, людзі старэйшыя за пяцьдзясят гадоў.

Па дадзеных фактах праводзяць праверку.

Каб не стаць ахвярай такіх махляроў, у Маладзечанскім РАУС папярэджваюць:

  • Маючы зносіны ў сацсетках, пераканайцеся, што вы сапраўды перапісваліся са знаёмым чалавекам і яго уліковы запіс не ўзламаны
  • Ні ў якім разе нікому не паведамляйце канфідэнцыйныя дадзеныя
  • Памятаеце, толькі падвышаная пільнасцьі ўважлівасць дапаможа супрацьстаяць махлярам.

Інфаграфіка забяспечаная Юліяй Крук.

• Текст доступен на языке: Русский