Скрыншотам падзяліўся Аляксей Ліс.

Сёння ў Беларусі пачаўся перапіс насельніцтва. Прайсці яго можна трыма спосабамі: у стацыянарных пунктах, з перапісчыкам і праз інтэрнэт.

Пры запаўненні аднаго з палёў трэба адзначыць месца жыхарства. Жыхары Краснага, якія праходзяць перапіс праз інтэрнэт па-беларуску, сутыкнуліся з вялікай праблемай. Іх населенага пункта проста няма ў базе Белстата. А вось Чырвонае – ёсць.

Скрыншотам падзяліўся з «РГ» жыхар Краснага Аляксей Ліс.

Наогул беларусы скардзяцца, што немагчыма атрымаць доступ да сайтаў перапісу.