Амерыканка, чыё дзіця памерла праз гадзіну пасля з’яўлення на свет, ахвяравала хворым і неданошаным дзецям 33 літры груднога малака, піша Daily Mail.

Алексіс Марына з Паўднёвай Дакоты нарадзіла дачку сёлета ў канцы ліпеня. Аднак дзяўчынка памерла праз гадзіну і дзесяць хвілін пасля з’яўлення на свет праз смяротны ўнутрывантробны парок развіцця.

22-гадовая маці і яе муж моцна гаравалі. Аднак жанчына вырашыла дапамагчы ўсім, чым зможа, іншым нованароджаным дзецям у бальніцы. За сем тыдняў яна нацадзіла больш за 33 літры малака. Марына вельмі ганарыцца вынікам.

• Текст доступен на языке: Русский