Ад 4 кастрычніка на тэрыторыі Астравецкага раёна раскідваюць блістэр-прынады.

З дапамогай блістэр-прынад, якія змяшчаюць спецыяльную вакцыну, праводзіцца аральная імунізацыя дзікіх драпежных жывёл у мэтах прафілактыкі шаленства. Тэрыторыя раскідвання – уздоўж мяжы з Літоўскай Рэспублікай (за выключэннем населеных пунктаў і вадаёмаў).

Самалёты, з якіх раскідваюць прынады, будуць ажыццяўляць палёты на вышыні 150-200м з хуткасцю 150-180 км/г, адлегласць паміж паралельнымі лініямі палётаў самалёта – 500 м. Прынады будуць раскідваць ў колькасці 24 +/- 1 на 1 кв.м .

Увага! Людзям неабходна пазбягаць знаходжання ў зоне палёту самалёта, каб пазбегнуць траўмавання падаючымі прынадамі.

Прынада з вакцынай уяўляе сабой брыкет шэрага ці цёмна-карычневага колеру масай да 30 г. Яе робяць з кампанентаў кармоў, яна мае спецыфічны пах, у яе ўключаны блістэр (капсула) з вакцынай.

ЗАБАРАНЯЕЦЦА браць прынады рукамі і скормліваць іх хатнім жывёлам. Пры выпадковым пападанні вакцыны на адкрытыя ўчасткі цела ці слізістыя абалонкі вачэй, рота ці носа іх неабходна прамыць вадой, апрацаваць 2% -м растворам пітной соды і звярнуцца ў медыцынскую ўстанову.

• Текст доступен на языке: Русский