Фота osh.by

Педагогі Ашмянскага раёна сабраліся ў раённым Доме культуры, каб адзначыць сваё прафесійнае свята, паведамляе osh.by.

Мерапрыемства зрабілі па прынцыпе цырымоніі ўручэння прэміі «Оскар». Настаўнікам уручалі дыпломы разам са залатымі статуэткамі, якія былі зроблены з кардону. Намінацыі не былі падобныя на оскараўскія, але звязаныя з настаўніцкай дзейнасцю: «Школьны званок», «Прафесіяналы сваёй справы», «Настаўніцкае сэрца», «Адданасць настаўніцкай прафесіі».

На Ашмяншчыне працуюць 743 настаўнікі.

• Текст доступен на языке: Русский