У пятніцу, 4 кастрычніка, у Беларусі пачаўся перапіс насельніцтва. Спыталіся ў маладзечанцаў і вілейчукоў, як яны збіраюцца праходзіць перапіс.

Святлана Паўлоўская, прадавец

– У інтэрнэце, таму што гэта зручна.

Васіль Трошкін, электрык

– У інтэрнэце: зручна так.

Дзмітры Стрэж, юрыст

– Хутчэй за ўсё прайду ў iнтэрнэце. Чаму? Можна адказаць на пытаннi перапiса ў любы час, калi самому зручна.

Ганна Паходня, рамеснік

– Хутчэй за ўсё ў інтэрнэце. Прасцей. І ў зручны для мяне час.

Дзяніс Анасовіч, механік

– Буду праходзіць у інтэрнэце.

Аксана Сыракваш, настаўніца

– Яшчэ не вырашыла, дзе буду праходзіць: ці дома, ці ў інтэрнэце.

Валянціна Тарасава, санітарка

– Яшчэ не вырашыла. Раней з мужам праходзілі ў стацыянарных пунктах. А перапісчыка не чакаю, таму што мы наўрад ці будзем у гэты час у хаце. Мабыць, пройдзем у інтэрнэце.