Схадзілі на трэніроўку да Сяргея Ляшчынскага, які займаецца футболам з дзяўчатамі ў СШ №14.

У суботу ў школе №14 прайшла трэніроўка ў самых малодшых падапечных Сяргея Ляшчынскага. Дзяўчынкі ходзяць у трэці клас, але ўжо займаюцца футболам месяц.
На вялікую футбольнае поле ім выходзіць яшчэ рана, удакладняе Ляшчынскі. Спачатку яны павінна навучыцца бегаць з мячом і стаць больш скаардынаванымі.

Практыкаванні завяршаюцца гульнёй у футбол. На трэніроўцы дзяўчынак няшмат: усяго восем. Трэнер распавядае, што некаторыя гульцы ў дадзены час маюць іншыя заняткі. Трэніровачны матч завяршыўся нічыёй – 1:1.

У нядзелю ў Пухавічах пройдуць спаборніцтвы, на якіх выступяць гульцы Ляшчынскага. А ў наступную нядзелю, 13 кастрычніка, маладзечанкі будуць гуляць супраць самой моцнай каманды Беларусі – ФК «Мінск».

Фота Настассі Уткінай.

• Текст доступен на языке: Русский