Фота nehodi.by.

ДАІ Маладзечна ад 7 па 17 кастрычніка праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Захавай сабе жыццё!» па папярэджанні ДТЗ з удзелам пешаходаў, папулярызацыі флікераў і камізэлек падышанай бачнасці ў цёмны час.

Што будуць рабіць супрацоўнікі ДАІ

ДАІ правядзе рэйды па адпрацоўцы ў «гадзіны пік» і ў цёмны час  нерэгулюемых пешаходных пераходаў, участкаў аўтамабільных дарог, вуліц населеных пунктаў, найбольш схільных да рызыкі наездаў на пешаходаў.

Растлумачаць у працоўных калектывах, установах адукацыі асноўныя рызыкі і пагрозы бяспекі з улікам сезонных фактараў.

Нагадаюць правілы выкарыстання флікераў і меры бяспекі на пешаходных пераходах.

Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна звяртаецца да грамадзян. Пры руху ў цёмны час выкарыстоўвайце ў элементах верхняй вопраткі святлоадбівальныя нашыўкі, устаўкі.

Пра факты знаходжання на праезнай часткі і каля яе сядзячых, ляжачых, нецвярозых пешаходаў паведамляйце па тэлефоне (8-0176) 77-16-56 альбо 102.

Асаблівы зварот да бацькоў

Паклапаціцеся пра бяспеку вашых дзяцей. Абавязкова да ранца і курткі прышпіліце светлавяртальны значок.

І не забудзьцеся нагадаць юным удзельнікам дарожнага руху аб асноўных Правілах бяспечных паводзін на дарозе.

Пра здарэнні на дарогах ад пачатку года

За дзевяць месяцаў гэтага года на Міншчыне з удзелам пешаходаў адбылося 142 ДТЗ, у якіх 35 чалавек загінула і 112 – траўмаваныя.

Практычна ўсе аварыі здарыліся ў цёмны час. Большасць загінулых пешаходаў былі без флікера.

Па віне пешаходаў адбылося 58 ДТЗ, у якіх 18 загінула і 43 траўмаваныя.

Ад пачатку бягучага года на Маладзечаншчыне адбылося 23 ДТЗ, у якіх адзін чалавек загінуў, 25 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Дзве аварыі адбыліся па віне нецвярозых кіроўцаў.

 

• Текст доступен на языке: Русский