Да чытачоў «Рэгіянальнай газеты» звяртаецца міліцыя Гродзеншчыны.
УУС Гродзенскага аблвыканкама шукае мужчыну, якога абвінавачваюць у асабліва цяжкіх злачынствах, прадугледжаных ч.1 арт.14, п.16 ч.2 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Гэта 44-гадовы Сяргей Мікалаевіч Зіноўчык
Прыкметы: На выгляд мужчыне 40-45 гадоў, рост 172 см, плотны, валасы светлыя з сівізной, на ілбе – залысіны.
Асаблівыя прыкметы: На правай кісці татуіроўка з выявай павуціння.
Па наяўнай інфармацыі, можа ехаць на спадарожным або чыгуначным транспарце.
Быў апрануты: шэры джемпер з цёмна-сінімі рукавамі з белым надпісам FILLA, сінія джынсы, карычневыя красоўкі.
Пры сабе меў чорны заплечнік з металічнымі ўстаўкамі.
Калі Вам што-небудзь вядома пра мужчыну, якога шукаюць, просьба звярнуцца ў найбліжэйшы аддзел унутраных спраў або па тэлефоне 102.
Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюць.
• Текст доступен на языке: Русский