Ілюстрацыйнае фота koblevo.news.

– Самая вялікая праблема для нашага горада – стан дарог і двароў, – адзначыў на сустрэчы з насельніцтвам Зенітаўскага мікрараёна ў Вілейцы страшыня выканкама Алег Бегунец.

Па словах старшыні, акрамя планавага фінансавання ў выканкаме шукаюць дадатковыя грошы, якія накіроўваюць на дарогі, паведамляюць у Вілейскім райвыканкаме.

Зрабілі праблемную вуліцу Волкава з уладкаваннем пешаходнай дарожкі. Дадаткова ўладкавалі некаторыя двары, у тым ліку па вуліцы Талстога.

Заасфальтавалі вуліцу Чкалава. У бліжэйшы час зробяць адну з вуліц у Ільі.

Больш за ўсё нараканняў выказваецца па вуліцы Чапаева ў горадзе.

– І гэтае пытанне будзем вырашаць абавязкова, – адзначыў старшыня, але неабходныя вялікія грошы, бо плануем не толькі рамонт дарожнага пакрыцця, але і ўладкаванне тратуараў і ліўнёўкі.

Пасля жыхары задавалі пытанні. Віляйчанка, якая займаецца фларыстыкай пыталася, дзе можна адкрыць свой павільён.

Жыхарка з вуліцы Гагарына хвалявала тое, што сушылка для рушнікоў у ванне працуе не заўсёды.

Да канца кастрычніка паабяцалі скончыць рамонт у фае паліклінікі. таксама ў паліклініцы заменяць ліфты.

• Текст доступен на языке: Русский