У «Рэгіянальную газету» звярнуліся чытачы з Маладзечна, якія паведамілі пра тое, што апошнім часам у крамах не знайсці малочнай прадукцыі маладзечанскай вытворчасці.
– Можа, у прадпрыемства нейкія праблемы? – выказваюць здагадкі чытачы.
З просьбай растлумачыць сітуацыю мы звярнуліся да кіраўніцтва Маладзечанскага малочнага камбіната.
Дырэктар прадпрыемства Юры Матус сказаў, каб чытачы не хваляваліся:
– Сапраўды пэўныя перабоі з прадукцыяй былі. Гэта ад таго, што адбылася рэарганізацыя прадпрыемства. Цяпер уся рэалізацыя прадукцыі ідзе цэнтралізавана праз Мінскі малочны завод №1. Аднак сітуацыя выпраўляецца. Прадукцыя ўжо з’яўляецца і ў магазіне малочнага камбіната, і ў рознічным гандлі ў іншых крамах.
• Текст доступен на языке: Русский