Першая сустрэча ў межах Мінскага абласнога каманднага турніра “Шахматная ліга” адбылася 6 кастрычніка ў Маладзечне.

Каманда маладзечанскіх і вілейскіх шахматыстаў “Дзевяць фярзёў” перамагла гасцей з “Юнага стратэга”, куды ўваходзяць гульцы са Смалявічаў, Жодзіна і Мінска.

Лік гульні па выніках сустрэчы – 30,5 на 17,5 на карысць маладзечанска-вілейскай каманды.

Спаборніцтва праходзіць па кругавой сістэме і складаецца з дамашняй і гасцявой сустрэчы 12 на 12. Між сабой гуляюць па тры чацвёркі.

У турніры ўдзельнічаюць таксама каманды Бырысава, Дзяржынска і Мар’інай Горкі. Закончацца спаборніцтвы ў красавіку.

• Текст доступен на языке: Русский