Міліцыя і валанцёры шукаюць 19-гадовага Глеба Аляксандравіча Пускова. 6 кастрычніка ў тры гадзіны ночы хлопец выйшаў з маладзечанскага бара «Black Fox» і знік.

Вядома, што ён збіраўся пайсці дамоў у вёску Вытрапаўшчына Маладзечанскага раёна. Аднак дома не з’явіўся, паведамляюць валанцёры пошукавага атрада.

Прыкметы: рост 190 сантыметраў, худы, шэрыя вочы, светлыя валасы.

Быў апрануты: чырвоная лёгкая куртка, светла-шэрыя штаны ў клетку, чырвоныя красоўкі.

Каму нешта вядома пра месцазнаходжанне Глеба Пускова, паведамляйце па тэлефонах (8-029) 181-71-29, (8-025) 959-36-48 або 102.

• Текст доступен на языке: Русский