Фота belarus.by.

6 кастрычніка ён выйшаў з бара «Black Fox» ў тры гадзіны ночы. Падрабязнасці паведамляе mlyn.by.

19-гадовага жыхара вёскі Вытрапаўшчына Маладзечанскага раёна 7 кастрычніка знайшлі валанцёры пошукава-выратавальнага атрад «Анёл» ў вадаёме парка Перамогі ў Маладзечне.

Загінулага хлопца знайшлі каля 16:00 у той частцы вадаёма, якая недалёка ад галоўнага ўваходу ў парк . Каардынатар ПСО «Анёл» Крысціна Крук распавяла:

– Спачатку ў вадаёме мы ўбачылі прадмет, падобны на цела чалавека. Запусцілі дрон, каб разгледзець лепей. Сумневы заставаліся да апошняга моманту.

Чакалі, пакуль яго дастануць з вадаёма і спадзяваліся, што гэта не ён. Дасталі. На месца прыехаў бацька хлопца. Ён апазнаў труп сына.

Малады чалавек знік уначы 6 кастрычніка пасля вечара, праведзенага ў бары на вуліцы Касманаўтаў.

У гэты ж дзень валанцёры «Анёла» шукалі яго да позняй ночы, але не знайшлі. 7 кастрычніка на пошукі ў дапамогу маладзечанскім валанцёры адправіліся «Анёлы» з Мінска.

• Текст доступен на языке: Русский