Кансоль наступнага пакалення, якая будзе называцца PlayStation 5, паступіць у продаж у 2020 годзе.

Дадатковыя падрабязнасці пра будучую кансоль будуць раскрываць да восені 2020 года.

Распрацоўшчыкі плануюць палепшыць пагружэнне ў гульню за кошт змянення самаго джойсціка. Для гэтага зрабілі два ключавых новаўвядзення ў новым кантролеры PlayStation 5. Па-першае, змянілі тэхналогію “рамбл” (вібрацыя). З ёй гулец будзе адчуваць, калі аўтамабіль у гульне ўрэзаецца ў сцяну ці адчуваць, калі зробіць падкат на футбольным полі. Гулец нават зможа адчуць розніцу, калі прабягае па травяністых палях альбо прабіраецца праз бруд.

Другое новаўвядзенне – адаптыўныя трыгеры, якія былі ўключаны ў кнопкі L2/R2. Распрацоўшчыкі могуць запраграмаваць супраціў курку, каб гульцы адчулі гэта тактыльна, ці нацягванне стрэлаў на лук або паскарэння аўто па скалістым мясцовасці.