Фота nbl.by

У нядзелю, 6 кастрычніка, у Непрафесійнай баскетбольнай лізе прайшоў першы тур. Баскетбалісты са Смаргоні і Маладзечна прынялі ўдзел у спаборніцтвах.

Смаргонцы згулялі супраць мінскай каманды DEAF-MINSK. БК Смаргонь прайграла сваю першую гульню ў папярэднім этапе з адрывам у 9 ачкоў. У мінулым сезоне смаргонцы занялі першае месца ў Трэцім дывізіёне. Самым рэзультатыўным гульцоў у складзе смаргонскай каманды стаў Аляксандр Шынкевіч з 15 ачкамі.

БК Смаргонь – DEAF-MINSK – 52:61 (11:15, 18:11, 9:17, 14:18)

Відэа гульні смаргонцаў супраць DEAF-MINSK

Маладзечанцы правялі першую сустрэчу ў папярэднім этапе з баскетбалістамі StackLevel. БК Маладзечна заваявала першую перамогу. Самыя рэзультатыўныя гульцы: Кавалеўскі (20 ачкоў), Кажэўнікаў (11 ачкоў), Лапкоўскі (10 ачкоў).

Маладзечанцы ў мінулым годзе выйшлі ў плэй-оф, але не змаглі дабрацца да тытулу ў Другім дывізіёне.

БК Маладзечна – STACKLEVEL – 67:57 (16:19, 14:14, 19:16, 18:8)

Відэа гульні маладзечанцаў супраць StackLevel