На месцы здарэння.

176 кілаграм рыбы вылавілі сеткамі браканьеры на Вілейскім вадасховішчы.

2 кастрычніка іх затрымалі супрацоўнікі Мядзельскай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. Падчас затрымання двое здабытчыкаў знаходзіліся з лодкай на беразе.

Улоў паспелі загрузіць у машыну свайго таварыша, які павінен быў даставіць рыбу ў Вілейку, аднак і яго спынілі ў дарозе.

Кіроўца, у багажніку у якога інспектары знайшлі дзевяць мяхоў з сеткамі і рыбай, адмаўляцца не стаў і распавёў, хто перадаў яму незаконны набытак. Усіх траіх узялі пад варту, а аўто арыштавалі. Ўзбуджаная крымінальная справа.

Ва ўлове аказаліся дзесяткі асобін адборнага судака (64 штукі) і ляшча (61 штука), а таксама 12 больш дробных рыбін.

Прычыненую прыродзе шкоду ацанілі амаль у 15 тысяч рублёў, гэтую суму затрыманыя абяцалі аплаціць у бліжэйшыя дні. Тым не менш, браканьерства ў такіх маштабах можа абярнуцца для іх яшчэ і буйным штрафам ці пазбаўленнем волі.

• Текст доступен на языке: Русский