Фота molodechnohotel.by.

На сайце rec.gov.by з’явіліся спісы кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання па Маладзечне і Маладзечанскаму раёну.

Глядзіце, хто вылучаецца.

Маладзечна. Гарадская акруга №72

Міхаіл Лявонцьевіч Валынец (1974) – рамеснік. Беспартыйны. Жыве ў Мінску.

Міхаіл Аляксеевіч Ермаковіч (1953) – пенсіянер. Сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Жыве ў Маладзечне.

Людміла Мікалаеўна Канановіч (1966) – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Беспартыйная. Жыве ў Мінску.

Андрэй Віктаравіч Маркаў (1994) – індывідуальны прадпрымальнік. Сябра партыі БНФ. Жыве ў Маладзечне.

Арцём Мікалаевіч Русакевіч (1979) – дырэктар ААТ «Завод Рэмбыттэхніка». Беспартыйны. Жыве ў Маладзечне.

Алег Ігаравіч Таранікаў (1981) – начальнік раствора-бетоннага вузла ТАА «Алісан-Груп». Сябра ліберальна-дэмакратычнай партыі. Жыве ў вёсцы Цюрлі на Маладзечаншчыне.

Валянцін Уладзіміравіч Цішко (1989) – адміністратар гандлёвай залы фірменнага магазіна «Мінск Крышталь», сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Жыве ў Маладзечне.

Маладзечанская сельская акруга №73

Мікалай Іванавіч Герасіменка (1956) – пенсіянер. Сябра партыі Беларуская партыя левых «Справядлівы свет». Жыве ў Мінску.

Людміла Віктараўна Каханоўская (1972) – старшыня Маладзечанскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Беспартыйная. Жыве ў Маладзечне.

Алег Аляксеевіч Семянчук (1958) – старшыня камітэта па працы, занятасці і сацабароне Мінскага аблвыканкама. Беспартыйны. Жыве ў Мінску.

Аляксандр Уладзіміравіч Цімафееў (1978) – дырэктар таварыстваў «Карніс Плюс» і «Тераміт Агра» і прыватнага прадспрыемства «ВорлдАўта». Сябра Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Жыве ў Мінску.

• Текст доступен на языке: Русский