Чатыры кіламетры на прастрэленых колах. У Маладзечне расіяніна затрымалі за рулём аўто

Інцыдэнт здарыўся на вуліцы Вялікі Гасцінец паблізу дома 67. Кіроўца аўтамабіля «Toyota» з вуліцы Драздовіча рухаўся ў напрамку вёскі Насілава, агрэсіўна манеўраваў, пятляючы па праезнай часткі з боку ў бок.

Аб гэтым паведаміў заяўнік, які пераследваў парушальніка на асабістым аўто.

Усё пачалося з таго, што на аўтадарозе Маладзечна-Смаргонь супрацоўнікі міліцыі заўважылі чорны Toyota Land Cruiser на расейскіх нумарах. Міліцыянеры паехалі за аўтамабілем у вёску Асанава, куды павярнуў кіроўца. На вуліцы Новай міліцыя, а таксама заяўнік блакавалі Toyota.

На неаднаразовыя патрабаванні праваахоўнікаў выйсці з аўтамабіля кіроўца не рэагаваў. Пасля чаго мужчына, зноў спрабуючы схавацца, здзейсніў сутыкненне са стаячым ззаду службовым аўтамабілем і ледзь не наехаў на інспектара ДАІ.

У выніку супрацоўнік крымінальнага вышуку выкарастаў табельную зброю, каб спыніць аўто парушальніка.

Пасля пашкоджання двух колаў кіроўца Toyota паехаў у бок Маладзечна. Праехаўшы каля 4 км, у вёсцы Насілава ён з’ехаў у кювет і спрабаваў уцячы з месца здарэння, але міліцыянеры яго дагналі. Мужчыну з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення затрымалі. Ад медыцынскага агляду ён адмовіўся.

Аўтамабілем Toyota Land Cruiser кіраваў грамадзянін Расійскай Федэрацыі. У мужчыны пры сабе было два расійскіх пашпарты і два пасведчанні кіроўцы.

У дачыненні да 42-гадовага мужчыны склалі 7 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення, пакіданне месца ДТЗ, а таксама непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўнікаў міліцыі. Іншамарку змясцілі на штрафстаянку.

Фота УУС Мінаблвыканкама.